Кодэкс этычных нормаў і дзелавых паводзінаў

«Кодэкс этычных нормаў і дзелавых паводзінаў супрацоўнікаў МТС», далей Кодэкс, з'яўляецца ўнутранай палітыкай кампаніі МТС. Яго мэта - вызначэнне розных аспектаў узаемаадносін супрацоўнікаў МТС з кампаніяй як з працадаўцам, нормы ўнутрыкарпаратыўных паводзінаў, а таксама правілы ўзаемадзеяння супрацоўнікаў МТС з дзелавымі партнёрамі і знешнімі аўдыторыямі. Кодэкс абавязковы для выканання ўсімі супрацоўнікамі МТС незалежна ад пасады, якую яны займаюць.

Кодэкс гарантуе супрацоўнікам МТС:

  • Cвабоду ад якой-кольвек дыскрымінацыі. Прыём на працу, павышэнне кваліфікацыі, павышэнне па службе, дысцыплінарныя меры і т.п. ажыццяўляюцца ў незалежнасці ад полу, расы, нацыянальнасці, мовы, паходжання, узросту, месца жыхарства, рэлігіі, палітычных перакананняў, прыналежнасці або непрыналежнасці да грамадскiх аб'яднанняў, сацыяльнага і службовага становішча працаўніка.
  • Абарону ад дыскрымінацыйных паводзінаў у адносінах да іх, пагардлівага стаўлення ці іншых формаў прыгнёту
  • Бяспечныя ўмовы працы
  • Імкненне кампаніі зніжаць уплыў дзейнасці на навакольнае асяроддзе
  • Захаванне ўсіх дзяржаўных нормаў у адносінах працадаўца-супрацоўнік
  • Справядлівае і бесстаронняе вырашэнне ўсіх спрэчных пытанняў кіраўніцтвам кампаніі

Адначасова з гэтым Кодэкс вызначае наступныя моманты:

  • Катэгарычная забарона і ганьбаванне дзіцячай і прымусовай працы
  • Забарона на выкарыстанне службовага становішча ў асабістых інтарэсах
  • Забарона на якія-кольвек дзеянні, што не адпавядаюць мясцовым антыкарупцыйным законам, законе ЗША аб барацьбе з карупцыяй у знешнеэканамічнай дзейнасці (FCPA), а таксама ўнутраным палітыкам МТС
  • Забарона на дзеянні, якія супярэчаць мытным і падатковым законам
  • Аспекты абароны інтэлектуальнай уласнасці МТС і іншых праваўладальнікаў
  • Правілы дзелавых зносін з калегамі і партнёрамі.

Патрэбна дапамога?