МТС у 3 квартале 2014 года павялічыў абаненцкую базу і аб'ём інвестыцый

25.11.2014

Мабільны аператар МТС аб'яўляе фінансавыя і аперацыйныя вынікі за 3 квартал 2014 года. МТС захаваў пазіцыі лідара па колькасці кліентаў: абаненцкая база мабільнага аператара павялічылася на 2% за год да 5,41 мільёна абанентаў. Інвестыцыі ў развіццё сетак сувязі для абслугоўвання растучых аб'ёмаў трафіку павялічыліся за год да 152,7 мільярда беларускіх рублёў.

Сярод ключавых драйвераў росту абаненцкай базы – безлімітныя званкі ўнутры сеткі на працягу ўсіх летніх і восеньскіх месяцаў. Абаненты размаўляюць бясплатна і без абмежаванняў на працягу ўсяго дня, а плата пры гэтым спаганяецца толькі за тры хвіліны першай гутаркі. На рост колькасці падключэнняў таксама паўплывалі бонусы для новых абанентаў на тарыфных планах лінейкі СМАРТ.

Маркетынгавыя ініцыятывы аператара станоўча адбіліся і на паказчыку MOU: камерцыйны трафік у разліку на аднаго абанента павялічыўся да 487 хвілін у месяц, што з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў у групе кампаній МТС. У той жа час сярэдняя сума, якую абанент МТС штомесяц траціць на сувязь (паказчык ARPU), у 3 квартале 2014 года ўсталявалася на ўзроўні 66 262 беларускіх рублёў.

Інвестыцыі ў развіццё мабільнай і фіксаванай сетак МТС за год павялічыліся на 151% да 152,7 мільярда беларускіх рублёў. Асноўная частка сродкаў была накіравана на пашырэнне радыёпадсістэмы, павышэнне прапускной здольнасці сеткі за кошт актыўнага ўкаранення дадатковых апорных частот, а таксама на запуск маштабнага праекта па абнаўленні базавых станцый у Мінску. Акрамя таго, аператар МТС істотна пашырыў уласную Ethernet-сетку ў сталіцы і абласных гарадах. Мадэрнізацыя закранула і галасавыя сэрвісы: МТС пачаў укараненне ўнікальнай для Беларусі тэхналогіі высакаякаснай перадачы голасу HD Voice у 2G-сетцы.

«Трэці квартал можна ахарактарызаваць як дынамічны. Мы бачылі жывы водгук абанентаў на нашы ініцыятывы. У той жа час кліенты працягнулі нарошчваць аб'ёмы спажывання мабільнага інтэрнэту, што звязана, у тым ліку, і з павелічэннем колькасці смартфонаў, планшэтаў і іншых "разумных" прылад у нашай сетцы. МТС пры гэтым працягвае накіроўваць сродкі на развіццё сеткі, а таксама імкнецца захаваць найбольш прывабныя на рынку суадносіны якасці паслуг сувязі і іх кошту», – адзначыў генеральны дырэктар МТС Уладзімір Карповіч.

Выручка СТАА «МТС» па выніках 3 квартала 2014 года дасягнула 1217,7 мільярда беларускіх рублёў. Аперацыйны прыбытак да выліку зносу асноўных сродкаў і амартызацыі па выніках справаздачнага перыяду склаў 634,2 мільярда беларускіх рублёў. Пры гэтым сума падатковых выплат за 3 квартал перавысіла 325,7 мільярда беларускіх рублёў.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:


Кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю СТАА «МТС»
Курбат Таццяна Аляксандраўна
тэл.: 8 017 239-97-47, 8 029 757-67-47
e-mail:  tkurbat (собачка) mts.by

* * *

Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы» (СТАА «МТС») забяспечвае паслугі сотавай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь з 27 чэрвеня 2002 года. Заснавальнікамі СТАА «МТС» з'яўляюцца: з расійскага боку - ААТ «МТС», з беларускага - РУП «Белтэлекам». З кастрычніка 2004 года кампанія МТС - найбуйнейшы аператар мабільнай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь па колькасці абанентаў, а з канца 2005 года - аператар з самай развітой інфраструктурай сеткі, што забяспечвае высокую якасць сувязі МТС. У цяперашні час сувяззю МТС забяспечана больш за 97% тэрыторыі Беларусі, на якой пражывае больш за 99% насельніцтва краіны. CТАА «МТС» уваходзіць у Групу МТС.

* * *

ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС) з'яўляецца найбуйнейшым аператарам мабільнай сувязі ў Расіі і краінах СНД, Кансалідаваная абаненцкая база кампаніі складае 97,46 мільёна абанентаў. Насельніцтва 82 рэгіёнаў Расіі, а таксама Арменіі, Беларусі, Украіны, Узбекістана, Туркменістана, дзе МТС і яе даччыныя прадпрыемствы маюць ліцэнзіі на аказанне паслуг у стандарце GSM, складае больш за 230 мільёнаў чалавек. З 2000 года акцыі МТС каціруюцца на Нью-ёркскай фондавай біржы пад кодам MBT.

У красавіку 2008 года брэнд МТС стаў першым і адзіным расійскім брэндам, які ўвайшоў у лік ста сусветных лідуючых брэндаў па рэйтынгу BRANDZ ™, апублікаванаму Financial Times і вядучым міжнародным даследчым агенцтвам Millward Brown. Дадатковую інфармацыю аб кампаніі можна знайсці на сайце www.mts.ru.

Чытайце нашы навіны ў фармаце RSS. http://by.mts.by/rss/

Што такое RSS?

Патрэбна дапамога?