Сетка МТС гатовая да навагодніх святаў

30.12.2014

МТС завяршыў падрыхтоўку да Новага года – сетка наладжаная на пропуск вялікіх аб'ёмаў інтэрнэт-трафіку і галасавых выклікаў у ноч на 1 студзеня.

Аператар павялічыў прапускную здольнасць каналаў сувязі паміж сталіцай, абласнымі гарадамі і буйнымі райцэнтрамі больш чым на 30%. Разам з гэтым напярэдадні святаў была істотна пашыраная ёмістасць інтэрнэт-канала. Такая мадэрнізацыя стала рэакцыяй аператара на новы трэнд – абаненты ўсё часцей віншуюць адзін аднаго праз інтэрнэт.

Сёлета Мінск будзе сустракаць Новы год разам з Масквой, таму МТС рыхтуецца прыняць значную частку замежных тэлефанаванняў менавіта а поўначы, а не пасля 23 гадзін, як у мінулыя гады. Каб справіцца з нагрузкай, аператар павялічыў ёмістасць міжнародных галасавых каналаў больш чым на 60%, а таксама пашырыў каналы сувязі ў напрамку ўсіх аператараў краіны.

31 снежня МТС павялічыць прапускную здольнасць SMS-цэнтра. Значна павысіць хуткасць адпраўкі тэкставых віншаванняў дазволіць часовае адключэнне справаздач аб дастаўцы, сэрвісаў «Вам тэлефанавалі» і «Ёсць сувязь».

Падчас працяглых выхадных многія абаненты вандруюць па Беларусі і актыўна выкарыстоўваюць мабільны інтэрнэт. Таму аператар значна павысіў прадукцыйнасць базавых станцый 3G па краіне. Працу інфраструктуры ў кругласутачным рэжыме будуць кантраляваць спецыялісты, якія пры неабходнасці змогуць запусціць сістэмы рэзервовага электрасілкавання.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:


Кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю СТАА «МТС»
Курбат Таццяна Аляксандраўна
тэл.: 8 017 239-97-47, 8 029 757-67-47
e-mail:  tkurbat (собачка) mts.by

* * *

Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы» (СТАА «МТС») забяспечвае паслугі сотавай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь з 27 чэрвеня 2002 года. Заснавальнікамі СТАА «МТС» з'яўляюцца: з расійскага боку - ААТ «МТС», з беларускага - РУП «Белтэлекам». З кастрычніка 2004 года кампанія МТС - найбуйнейшы аператар мабільнай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь па колькасці абанентаў, а з канца 2005 года - аператар з самай развітой інфраструктурай сеткі, што забяспечвае высокую якасць сувязі МТС. У цяперашні час сувяззю МТС забяспечана больш за 97% тэрыторыі Беларусі, на якой пражывае больш за 99% насельніцтва краіны. CТАА «МТС» уваходзіць у Групу МТС.

* * *

ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС) з'яўляецца найбуйнейшым аператарам мабільнай сувязі ў Расіі і краінах СНД, Кансалідаваная абаненцкая база кампаніі складае 97,46 мільёна абанентаў. Насельніцтва 82 рэгіёнаў Расіі, а таксама Арменіі, Беларусі, Украіны, Узбекістана, Туркменістана, дзе МТС і яе даччыныя прадпрыемствы маюць ліцэнзіі на аказанне паслуг у стандарце GSM, складае больш за 230 мільёнаў чалавек. З 2000 года акцыі МТС каціруюцца на Нью-ёркскай фондавай біржы пад кодам MBT.

У красавіку 2008 года брэнд МТС стаў першым і адзіным расійскім брэндам, які ўвайшоў у лік ста сусветных лідуючых брэндаў па рэйтынгу BRANDZ ™, апублікаванаму Financial Times і вядучым міжнародным даследчым агенцтвам Millward Brown. Дадатковую інфармацыю аб кампаніі можна знайсці на сайце www.mts.ru.

Чытайце нашы навіны ў фармаце RSS. http://by.mts.by/rss/

Што такое RSS?

Патрэбна дапамога?