Камп'ютарныя курсы для пенсіянераў адкрываюць новыя класы і набіраюць выкладчыкаў

13.02.2015

Адукацыйны праект МТС «Сетцы ўсе ўзросты пакорлівыя» адкрывае новыя навучальныя класы ў Мінску, Гомелі, Гродне і Наваполацку. З вясны пенсіянеры Беларусі змогуць вывучаць камп’ютар і інтэрнэт ужо ў 30 навучальных цэнтрах. Для выкладання плануецца прыцягнуць больш за 150 валанцёраў. Акрамя таго, у рамках праекта запускаецца новы напрамак па вывучэнні планшэтаў і смартфонаў, для якога таксама патрабуюцца выкладчыкі.

Да сталічных вучэбных класаў у Нацыянальнай бібліятэцы, сацыяльных цэнтрах Фрунзенскага, Кастрычніцкага, Першамайскага і Цэнтральнага раёнаў далучацца цэнтры Партызанскага і Ленінскага раёнаў, а таксама Мінскай раённай бібліятэкі ў Міханавічах.

У Гомелі навучаць пенсіянераў пачнуць у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце і навучальным цэнтры IT Class. У Гродне – у сацыяльным цэнтры Кастрычніцкага раёна. Першы клас «Сетцы ўсе ўзросты пакорлівыя» адкрыецца ў Наваполацку. Поўны спіс усіх навучальных цэнтраў праекта можна паглядзець на старонцы www.vozrast.mts.by.

«За паўтара гады існавання праекта мы пераканаліся, якую вострую праблему грамадства ён вырашае: дапамагае людзям рознага ўзросту лепш зразумець адзін аднаго, а старэйшаму пакаленню дае магчымасць камфортна жыць у сучасным тэхналагічным свеце. Менавіта таму мы пашыраем праект «Сетцы ўсе ўзросты пакорлівыя» і адкрываем новыя класы як у Мінску, так і ў рэгіёнах краіны, – адзначыў кіраўнік камерцыйнага дэпартамента МТС Яўген Бранцаў. – Пенсіянеры досыць лёгка засвойваюць праграму, хутка становяцца ўпэўненымі інтэрнэт-карыстальнікамі і адкрываюць для сябе ўсе перавагі тэхналогій. Веды выкладчыкаў-валанцёраў даюць ім білет у сучаснае жыццё. Менавіта таму для працы з пенсіянерамі мы шукаем спагадных, шчырых, адказных людзей, здольных дапамагаць іншым».

Каб далучыцца да каманды выкладчыкаў, неабходна да 15 сакавіка 2015 г. запоўніць заяўку. У анкеце можна выбраць навучальны клас, які геаграфічна найбольш зручны і блізкі. Час заняткаў, якія праходзяць адзін раз у тыдзень, папярэдне ўзгадняецца з кожным выкладчыкам.

Праект «Сетцы ўсе ўзросты пакорлівыя» стартаваў паўтара гады таму ў сталіцы, пазней – ва ўсіх абласных гарадах краіны. Сіламі выкладчыкаў праграмы ўжо навучана парадку дзвюх тысяч пенсіянераў Мінска, Гомеля, Брэста, Гродна, Віцебска, Магілёва і Бабруйска.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:


Кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю СТАА «МТС»
Курбат Таццяна Аляксандраўна
тэл.: 8 017 239-97-47, 8 029 757-67-47
e-mail:  tkurbat (собачка) mts.by

* * *

Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы» (СТАА «МТС») забяспечвае паслугі сотавай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь з 27 чэрвеня 2002 года. Заснавальнікамі СТАА «МТС» з'яўляюцца: з расійскага боку - ААТ «МТС», з беларускага - РУП «Белтэлекам». З кастрычніка 2004 года кампанія МТС - найбуйнейшы аператар мабільнай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь па колькасці абанентаў, а з канца 2005 года - аператар з самай развітой інфраструктурай сеткі, што забяспечвае высокую якасць сувязі МТС. У цяперашні час сувяззю МТС забяспечана больш за 97% тэрыторыі Беларусі, на якой пражывае больш за 99% насельніцтва краіны. CТАА «МТС» уваходзіць у Групу МТС.

* * *

ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС) з'яўляецца найбуйнейшым аператарам мабільнай сувязі ў Расіі і краінах СНД, Кансалідаваная абаненцкая база кампаніі складае 97,46 мільёна абанентаў. Насельніцтва 82 рэгіёнаў Расіі, а таксама Арменіі, Беларусі, Украіны, Узбекістана, Туркменістана, дзе МТС і яе даччыныя прадпрыемствы маюць ліцэнзіі на аказанне паслуг у стандарце GSM, складае больш за 230 мільёнаў чалавек. З 2000 года акцыі МТС каціруюцца на Нью-ёркскай фондавай біржы пад кодам MBT.

У красавіку 2008 года брэнд МТС стаў першым і адзіным расійскім брэндам, які ўвайшоў у лік ста сусветных лідуючых брэндаў па рэйтынгу BRANDZ ™, апублікаванаму Financial Times і вядучым міжнародным даследчым агенцтвам Millward Brown. Дадатковую інфармацыю аб кампаніі можна знайсці на сайце www.mts.ru.

Чытайце нашы навіны ў фармаце RSS. http://by.mts.by/rss/

Што такое RSS?

Патрэбна дапамога?