Паводле вынікаў 2014 года МТС застаецца найбуйнейшым мабільным аператарам Беларусі па колькасці абанентаў

18.03.2015

СТАА «МТС» – беларускі аператар мабільнай сувязі і правайдар фіксаванага інтэрнэту – аб'яўляе вынікі фінансавай і аперацыйнай дзейнасці ў 2014 годзе.

Абаненцкая база МТС, якая на працягу апошніх 10 гадоў застаецца найбуйнейшай у Беларусі, у 2014 годзе дасягнула 5,42 мільёна карыстальнікаў. Адначасова з ростам назіралася і якаснае змяненне структуры спажыўцоў: за год колькасць карыстальнікаў 3G-інтэрнэту кампаніі вырасла на 30% і дасягнула 1,7 мільёна чалавек.

Змены абаненцкіх пераваг адбіліся на характары карыстання паслугамі: разам з пранікненнем мабільнага інтэрнэту павялічылася і сярэдняе спажыванне інтэрнэт-трафіку. У 2014 годзе актыўны абанент МТС у сярэднім выкарыстаў 1324 Мбайта штомесяц, тады як у 2013 годзе – 1106 Мбайт. Пры гэтым назіраецца нязначнае зніжэнне сярэднямесячнага аб'ёму галасавога трафіку ў разліку на абанента: за 2014 год паказчык MOU зменшыўся на 0,9% да 468 хвілін у месяц.

Сумарны аб'ём мабільных паслуг у беларускіх карыстальнікаў павялічваецца. Пры гэтым выдаткі абанентаў МТС на мабільную сувязь за 2014 год змяніліся нязначна. Паказчык ARPU усталяваўся на ўзроўні 63 191 рублёў у месяц. Такім чынам, сярэднямесячны чэк абанента за паслугі сувязі, скарэкціраваны на рост індэкса спажывецкіх цэн за 2014 год, павялічыўся ў параўнанні з 2013 годам фактычна на 4,06%.

У 2014 годзе МТС выканаў намечаны план інвестыцыйнай праграмы, выдаткаваўшы на паляпшэнне сваіх сетак больш за 647 мільярдаў беларускіх рублёў. У параўнанні з 2013 годам аб'ём капітальных укладанняў павялічыўся на 82,5%, што было выклікана рэалізацыяй маштабных праектаў па ўсёй краіне.

У выніку найбуйнейшага з іх МТС цалкам абнавіў сетку ў Мінску, замяніўшы састарэлае абсталяванне сталічных базавых станцый, і падрыхтаваў інфраструктуру да запуску тэхналогіі размоў высокай выразнасці HD Voice у сетцы 2G. У ходзе планавага абнаўлення галасавая сувязь палепшылася па ўсім горадзе, у тым ліку ў цяжкадаступных месцах у будынках.

Увесь мінулы год МТС актыўна ўдзельнічаў у жыцці краіны, забяспечваючы якаснай сувяззю важныя культурныя і спартыўныя аб'екты, сярод якіх музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, «Барысаў-Арэна», Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета.

Напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі аператар палепшыў сталічную інфраструктуру і падрыхтаваў сетку да наплыву турыстаў ля галоўных лядовых пляцовак, у аэрапорце, уздоўж МКАД, а таксама ў цэнтры горада.

У 2014 годзе МТС пабудаваў больш за 500 новых базавых станцый, а таксама пашырыў пакрыццё фіксаванай сеткі ў Мінску і ва ўсіх абласных гарадах, забяспечыўшы магчымасць правесці правадны інтэрнэт па тэхналогіі Ethernet да больш чым 200 000 кватэр па ўсёй краіне.

Аператар працягнуў актыўную дзейнасць у галіне сацыяльных праектаў, якія тычацца развіцця адукацыі, бяспекі дзяцей у інтэрнэце, спорту, аказання адраснай дапамогі, і накіраваў на рэалізацыю сацыяльных праграм звыш за 5 мільярдаў беларускіх рублёў. Ключавымі сацыяльнымі ініцыятывамі, што рэалізуюцца кампаніяй, з'яўляюцца адукацыйныя праекты: навучанне пажылых людзей камп’ютару і інтэрнэту – «Сетцы ўсе ўзросты пакорлівыя», а таксама навучанне вучняў пачатковых класаў бяспечнай прысутнасці ў сусветнай сетцы.

«Сёння ўспрыманне людзьмі сотавых аператараў заўважна змянілася. Мабільныя паслугі сталі неад'емнай часткай жыцця чалавека. Таму задача аператара – у поўнай меры задавальняць патрэбнасць карыстальніка ў самых разнастайных паслугах, выводзіць на рынак найноўшае мабільнае абсталяванне і тэхналогіі, своечасова паляпшаць свае сеткі, пераглядаць і актуалізаваць тарыфныя прапановы, каб кошт паслуг заставаўся даступным. А таксама даваць грамадству нешта большае, чым сувязь і абсталяванне. Для нас гэта – маштабная сацыяльная праграма, праз якую мы імкнемся клапаціцца пра людзей, якія жывуць у нашай краіне», – адзначыў генеральны дырэктар МТС Уладзімір Карповіч.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:


Кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю СТАА «МТС»
Курбат Таццяна Аляксандраўна
тэл.: 8 017 239-97-47, 8 029 757-67-47
e-mail:  tkurbat (собачка) mts.by

* * *

Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы» (СТАА «МТС») забяспечвае паслугі сотавай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь з 27 чэрвеня 2002 года. Заснавальнікамі СТАА «МТС» з'яўляюцца: з расійскага боку - ААТ «МТС», з беларускага - РУП «Белтэлекам». З кастрычніка 2004 года кампанія МТС - найбуйнейшы аператар мабільнай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь па колькасці абанентаў, а з канца 2005 года - аператар з самай развітой інфраструктурай сеткі, што забяспечвае высокую якасць сувязі МТС. У цяперашні час сувяззю МТС забяспечана больш за 97% тэрыторыі Беларусі, на якой пражывае больш за 99% насельніцтва краіны. CТАА «МТС» уваходзіць у Групу МТС.

* * *

ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС) з'яўляецца найбуйнейшым аператарам мабільнай сувязі ў Расіі і краінах СНД, Кансалідаваная абаненцкая база кампаніі складае 97,46 мільёна абанентаў. Насельніцтва 82 рэгіёнаў Расіі, а таксама Арменіі, Беларусі, Украіны, Узбекістана, Туркменістана, дзе МТС і яе даччыныя прадпрыемствы маюць ліцэнзіі на аказанне паслуг у стандарце GSM, складае больш за 230 мільёнаў чалавек. З 2000 года акцыі МТС каціруюцца на Нью-ёркскай фондавай біржы пад кодам MBT.

У красавіку 2008 года брэнд МТС стаў першым і адзіным расійскім брэндам, які ўвайшоў у лік ста сусветных лідуючых брэндаў па рэйтынгу BRANDZ ™, апублікаванаму Financial Times і вядучым міжнародным даследчым агенцтвам Millward Brown. Дадатковую інфармацыю аб кампаніі можна знайсці на сайце www.mts.ru.

Чытайце нашы навіны ў фармаце RSS. http://by.mts.by/rss/

Што такое RSS?

Патрэбна дапамога?