Сацыяльная адказнасць

У сваёй дзейнасці кампанія кіруецца прынцыпам сацыяльнай адказнасці - асаблівую ўвагу МТС надае клопату аб спажыўцах, пра супрацоўнікаў, займае актыўную пазіцыю ў падтрымцы гуманітарных, культурных, спартыўных і іншых грамадска значных праектаў.

Безумоўна, асноўнае поле рэалізацыі сацыяльна адказнай пазіцыі МТС - прадастаўленне кліентам найбольш якасных і перадавых паслуг сувязі па даступных для кожнага тарыфах. Разам з тым, нароўні з тэлекамунікацыйнымі тэхналогіямі МТС свядома развівае тэхналогіі сацыяльна адказнага інвеставання.

З'яўляючыся ўдзельнікам ініцыятывы ААН «Глабальны дагавор», МТС праводзіць у Беларусі шэраг сістэмных сацыяльна арыентаваных праграм:

  • праграма падтрымкі спорту
  • праграма абароны здароўя насельніцтва і папулярызацыі здаровага ладу жыцця
  • праграма падтрымкі культуры і мастацтва
  • праграма падтрымкі экалагічных ініцыятываў
  • праграма падтрымкі дзіцячай і моладзевай творчасці
  • праграма падтрымкі найменш абароненых слаёў насельніцтва (дзяцей-сірот, інвалідаў).

У ліку найбольш яркіх акцый, рэалізаваных або падтрыманых МТС за апошні час - «Званок аднапалчаніну», «Дзень без аўтамабіля», падтрымка беларускай дэлегацыі на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы, садзейнічанне ў правядзенні 27 Чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастцы, дабрачынная акцыя «Чырвоная сукенка», арганізаваная ў рамках міжнароднага руху The Heart Truth Red Dress Collection, музычны праект «Максімум на МТС» - канцэртны тур з удзелам зорак эстрады Беларусі, Расіі і Украіны. Кампанія выступае Генеральным партнёрам міжнароднага фестывалю рэкламы і маркетынгу «Белы Квадрат», афіцыйным партнёрам Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Мінску.

Традыцыйна пад пільнай увагай МТС знаходзіцца падтрымка нацыянальнага спорту. Кампанія з'яўляецца Генеральным партнёрам Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, афіцыйным партнёрам Беларускай федэрацыі футбола, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, аказвае садзейнічанне развіццю хакея, гандбола.

Пры падтрымцы МТС праходзяць такія спартыўныя падзеі, як Міжнародны дзіцячы турнір па мастацкай гімнастыцы Baby Cup, этапы Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь і Міжнародны турнір па спартыўнай гімнастыцы на прызы шасціразовага алімпійскага чэмпіёна Віталя Шчэрбы, Дзіцячы турнір па гімнастыцы «Кубак Маўглі» і многія іншыя спаборніцтвы.

Па выніках 2005, 2007-2009 гадоў кампанія МТС прызнаная ў Беларусі брэндам года ў намінацыях «Аператар мабільнай сувязі» і «Сацыяльна адказны брэнд» Нацыянальнага конкурсу «Брэнд года».

Па выніках 2010 года МТС прызнаная пераможцам у катэгорыях «Актыўная сацыяльная пазіцыя» і «Прыватна-дзяржаўнае партнёрства» ў ганаровай намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд 2010» у рамках нацыянальнага конкурсу «Брэнд года»

Патрэбна дапамога?